Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Каляда! Каляда!

Дата: 14 января 2021 в 15:29
100 просмотров

13 студзеня члены гуртка "Спадчына" правялі абрад "Каляда". Перадаючы ад пакалення да пакалення звычаі і традыцыі народа, мы захоўваем духоўныя і гістарычныя каштоўнасці беларусаў.

Каляды заўсёды былі вельмі папулярнымі ў моладзі, менавіта яна больш за ўсіх удзельнічала ў разнастайных забавах, гульнях, танцах. Хлопцы і дзяўчаты аб’ядноўваліся ў групы па 5−15 чалавекі пераапраналіся ў розныя маскарадныя касцюмы — была «каза», «конь», «бусел», «мядзведзь». Часам кампанію ўзначальваў «павадыр» — стары сівы дзядок, які вадзіў на павадку «казу». Таксама ў кампаніі калядоўшчыкаў былі музыкі, запявала, механоша (той, хто насіў мех для пачастункаў) і «цыган».

Прыход калядоўшчыкаў азначаў шчасце, здароўе, дабрабыт сям'і напрацягу ўсяго года.

  

Калядаванне пачыналася на другі дзень. Калядоўшчыкі збіраліся з надыходам цемры і з песнямі абыходзілі па чарзе ўсе хаты. Яны заходзілі ў двор і пачыналі спяваць віншавальныя, хвалебныя песні гаспадару, гаспадыні і іх дзецям, жадаючы ўсяго найлепшага

.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.