Вучнёўскае самакіраванне Стаўпнянскай сярэдняй школы
"ПРЭС-ЦЭНТР" СТАРШЫНЯ ЛУТЧАНКА ВАЛЕРЫЯ |
- Афарміцельская работа ў школе; - арганізацыя тэматычных выстаў, сценгазет, фотавыстаў; - інфармаванне навучэнцаў, бацькоў, педагогаў пра жыццё школы, падзеі, дасягненні, рашэнні органаў школьнага самакіравання - арганізацыя школьнай газеты. |
ЦЭНТР "СПОРТ І ЗДАРОЎЕ" СТАРШЫНЯ ШУБЯНОК АНТОН |
- арганізацыя і правядзенне спартыўных мерапрыемстваў; - арганізацыя турыстычнай работы; - удзел у Днях здароўя |
ЦЭНТР "ВЕДЫ" СТАРШЫНЯ НАВАЖЭНЦАЎ АРСЕНІЙ |
- Падрыхтоўка прапаноў у Статут школы па правах і абавязках навучэнцаў; - арганізацыя лекцый для навучэнцаў па правах і абавязках |
"ЦЭНТР ПРАЦЫ" СТАРШЫНЯ ШЭМЕТАЎ АЛЯКСАНДР |
- дзяжурства, рамонт мэблі; - работа на прышкольнай тэрыторыі; - арганізацыя збору макулатуры; - самаабслугоўванне; - эканомія цяпла, электраэнергіі |
ЦЭНТР "ІДЭЯ" СТАРШЫНЯ ТАНГАЕВА ВІКТОРЫЯ |
- Арганізацыя і правядзенне агульнашкольных і класных мерапрыемстваў, сустрэчы з цікавымі людзьмі; - арганізацыя адпачынку навучэнцаў, вольнага часу; - далучэнне да сусветных і айчынных культурных каштоўнасцяў, нормаў маралі; - падрыхтоўка мастацкай самадзейнасці да агульаншкольных мерапрыемстваў. |
ЦЭНТР "ПАТРЫЁТ" СТАРШЫНЯ ФЯДОТАВА ГАННА |
- Шэфская работа з ветэранамі вайны, настаўнікамі-ветэранамі, ветэранамі працы, пажылымі людзьмі, адзінокімі састарэлымі, дзецьмі-інвалідамі; - удзел у акцыях патрыятычнага накірунку. |
Мэта: фарміраванне ў школьнікаў асабістай гатоўнасці да самарэалізацыі ва ўмовах сучаснага грамадства праз засваенне навыкаў сацыяльнага ўзаемадзеяння
Задачы вучнёўскага самакіравання:
- Рэалізацыя права навучэнцаў на ўдзел у працэсе кіравання установай адукацыі;
- Стварэнне ўмоў для самарэалізацыі асобы навучэнца: развіццё творчых здольнасцяў, фарміраванне самастойнасці, актыўнасці і адказнасці ў любым відзе дзейнасці;
- Арганізацыя дзейнасці органаў вучнёўскага самакіравання;
- Выхаванне станоўчага стаўлення да агульначалавечых каштоўнасцей, норм калектыўнага жыцця;
- Выхаванне грамадзяніна з высокай дэмакратычнай культурай, здольнага да сацыяльнай творчасці, дзеянння ў інтэрасах сваёй асобы, грамадствы і Айчыны;
- Фарміраванне ў навучэнцаў запатрабавання і гатоўнасці ўдасканальваць сваю асобу, стварэнне ўмоў для развіцця здольнасцяў і інтэрасаў членаў вучнёўскага калектыва, развіццё самастойнага мыслення і самасвядомасці, грамадзянскай пазіцыі, грамадзянскай адказнасці;
- Стварэнне сістэмы самакіравання як выхаваўчага асяроддзя школы;
- Арганізацыя групавой, калектыўнай і індывідуальнай дзейнасці.
Прынцыпы вучнёўскага самакіравання
Раўнапраўе – усё павінны мець права вырашальнага голасу пры прыняцці таго або іншага рашэння;
Выбарнасць – паўнамоцтвы набываюцца ў выніку выбараў і абмеркаванняў;
Шчырасць і галоснасць – работа органаў самакіравання павінна быць адчыненая для ўсіх навучэнцаў;
Законнасць – няўхільнае выкананне прававых і нарматыўных актаў;
Мэтазгоднасць – дзейнасць органаў вучнёўскага самакіравання павінна быць накіравана на рэалізацыю інтэрасаў і запатрабаванняў навучэнцаў;
Гуманнасць – дзеянні органаў самакіравання павінны засноўвацца на маральных прынцыпах;
Самадзейнасць – творчасць, актыўнасць, самастойнасць навучэнцаў;
Адказнасць – неабходна рэгулярна даваць справаздачу перад прадстаўнікамі Савета, навучэнцамі і настаўнікамі.
Дзейнасць органаў вучнёўскага самакіравання
Пазнавальная дзейнасць – прадметныя тыдні, сустрэчы з цікавымі людзьмі, інтэлектуальныя гульні, дыспуты, канферэнцыі, кансультацыі (узаемадапамога навучэнцаў у вучобе), распрацоўка праектаў і іх рэалізацыя.
Працоўная дзейнасць – клопат аб парадку і чысціні ў школе, добраўпарадкаванне школьнай тэрыторыі, арганізацыя дзяжурства;
Спартыўна-аздараўленчая дзейнасць – работа спартыўных гурткоў (секцый), удзел у спартакіядах, спаборніцтвах, днях здароўя;
Мастацка-эстэтычная дзейнасць – тэматычныя канцэрты, фэсты, святы, конкурсы, акцыі, выставы, сустрэчы;
Інфармацыйная дзейнасць – работа прэс-цэнтра, выпуск віншавальных газет, размяшчэнне інфармацыі аб жыцці класаў, школы ў СМІ, на старонках школьнага сайта і ў сацыяльных сетках.
Уся дзейнасць плануецца самімі навучэнцамі, падчас рэалізацый плану навучэнцам аказваецца дапамога як на класным, так і на агульнашкольным узроўні.
Дапамога педагогаў у рабоце органам самакіравання