Першакласніку неабходна мець:
1. Святлоадбівальны элемент (флікер).
2. Школьную форму.
3. Спартыўную форму і абутак.
4. Зменны абутак і піжаму (для дзённага сну).
5. Школьныя прылады:
- каляровы картон (фармат А4);
- клей (ПВА, клей-аловак);
- нажніцы ў футляры з тупыми канцамі;
- альбом для малявання;
- простыя алоўкі – 2 шт.;
- заточаныя каляровыя алоўкі;
- сшыткі ў буйную клетку і касую лінейку – па 2 шт.;
- лінейку;
- ручкі (сіняга колеру, шарыкавыя) – 2 шт.;
- натуральныя пэндзлі для малявання – 2 шт.;
- пластылін і дошчачка для лепкі;
- гуаш;
-набор геаметрычных фігур;
-вокладкі для кніг і сшыткаў;
-лічыльныя палачкі;
- акварэльныя фарбы;
- матэматычны веер(ад 1 да 20);
- веер літар (зычных, галосных – на беларускай мове);
- каляровую паперу (фармат А4).
Будучы першакласнік павінен ведаць і умець:
- Ведаць сваё імя і прозвішча, адрас, імёны членаў сям'і.
- Ведаць поры года, назвы месяцаў, дзён тыдня, умець адрозніваць колеры
- Умець пералічваць групы прадметаў у межах 10.
- Умець павялічваць або памяншаць групу прадметаў на зададзеную колькасць (рашэнне задач з групамі прадметаў), ўраўноўваць мноства прадметаў,
- Умець параўноўваць групы прадметаў - больш, менш або роўна
- Умець аб'ядноўваць прадметы ў групы: мэбля, транспарт, адзенне, абутак, расліны, жывёлы і г.д.
- Умець знаходзіць у групе прадметаў лішні.
- Умець выказваць сваё меркаванне.
- Мець элементарныя ўяўленні аб навакольным свеце: аб прафесіях, аб прадметах жывой і нежывой прыроды, аб правілах паводзін у грамадскіх месцах
- Мець прасторавыя ўяўленні: права лева, уверх, уніз, над, з-за, з-пад чаго-небудзь.
- Мець навыкі культурных зносін з іншымі дзецьмі.
- Слухаць старэйшых і выконваць іх распараджэнні.
Як арганізаваць дапамогу першакласніку ў вучобе?
1. Сачыце за тым, каб дзіця займалася ў адзін і той жа час і прытрымліваўся рэжыму для першакласніка.
2. Не адчайвайцеся, калі ў дзіцяці не адразу атрымліваецца так, як вам хочацца. Ўспомніце свае перажыванні ў 1 класе.
3. Навучыцеся дакладна ставіць перад дзіцём вучэбную задачу, але не больш за адну, бо яму цяжка ўтрымліваць увагу на некалькіх аб'ектах.
4. Галоўным для навучальных трэніровак з'яўляецца станоўчы эмацыянальны настрой, стварэнне сітуацыі поспеху, пры якой абавязкова будзе дасягнуты якасна новы вынік.
5. Ніколі і ні з кім не параўноўвайце сваё дзіця, бо ён - асоба. Асобасна арыентаваны падыход да навучання і выхавання дзіцяці прадугледжвае вывучэнне яго асабістых поспехаў, яго асабістага росту адносна самога сябе. Падтрымайце дзіцяці ў цяжкай сітуацыі словамі: "Я ўпэўнена, што ў цябе ўсё атрымаецца".
6. Арганізуйце дзейсную дапамогу першакласніку.
7. Прывучайце дзіця штодзень збіраць партфель, лепш напярэдадні вечарам, але не рабіце гэта за яго.
Ці можа дзіця хадзіць адзін дадому пасля ўрокаў?
Адказнасць за здароўе дзіцяці па-за школы ў невучэбны час нясуць яго бацькі. Школа забяспечвае бяспеку вучняў у час іх знаходжання ў навучальнай установе. Перад пачаткам заняткаў настаўнікі прымаюць вучняў у бацькоў "з рук на рукі", па заканчэнні заняткаў ці працы групы падоўжанага дня педагогі аддаюць дзяцей толькі іх бацькам або блізкім сваякам.