Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Бацькоўскі ўніверсітэт

Дата: 5 сентября 2020 в 19:13, Обновлено 18 октября в 03:46

Бацькоўскі ўніверсітэт педагагічных ведаў

Мэта Бацькоўскага ўніверсітэта павышэнне педагагічнай і псіхалагічнай культуры бацькоў, фарміраванне адказнага, пазітыўнага бацькоўства. Універсітэт педагагічных ведаў для бацькоў павінен спрыяць усталяванню кантактаў бацькоў са школай, узаемадзеянню бацькоў і педагогаў у выхаванні, развіцці і сацыялізацыі дзіцяці.

Асноўныя задачы Бацькоўскага ўніверсітэта:

  • фарміраванне каштоўнасна-сэнсавых асноў бацькоўства; актуалізацыя пачуцця адказнасці за выкананне бацькоўскіх функцый;
  • фарміраванне і развіццё псіхолага-педагагічных кампетэнцый бацькоў у галіне сямейнага выхавання (фарміраванне ведаў аб сямейнай псіхалогіі, дзіцяча-бацькоўскіх адносінах, узроставых асаблівасцях дзяцей, фарміраванне гарманічных сямейных адносін, навыкаў канструктыўнага ўзаемадзеяння з дзецьмі і інш.), садзейнічанне развіццю навыкаў самаадукацыі бацькоў;
  • забеспячэнне мэтанакіраванай работы па прафілактыцы сямейнага недабрабыту і сацыяльнага сіроцтва, зніжэнне рызыкі канфліктных сітуацый і крызісных станаў, узнікнення цяжкасцей у сямейным выхаванні, аказанне своечасовай псіхолага-педагагічнай і інфармацыйнай дапамогі семям, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю;
  • арганізацыя эфектыўнага супрацоўніцтва і партнёрства бацькоў навучэнцаў і ўстановы адукацыі.

    ПЛАН

    правядзення Бацькоўскага ўніверсітэта ў Стаўпнянскай сярэдняй школе 

    Тэма

    Дата правядзення

    Адказныя

    1

    Асцярожна: суіцыд

    верасень

    Педагог сацыяльны Атрохава А.М.

    2

    Фарміраванне здаровага ладу жыцця: шкодныя звычкі і як ім супрацьстаяць

    кастрычнік

    Намеснік дырэктара па НВР Кажэўнікава І.А.

    3

    Падрыхтоўка старшакласнікаў да будучага сямейнага жыцця

    лістапад

    Педагог сацыяльны Атрохава А.М.

    4

    Роля сямі ў фарміраванні рэпрадуктыўнага здароўя юнакоў і дзяўчат

    снежань

    Педагог сацыяльны Атрохава А.М.

    5

    Прафесійная арыентацыя дзевяцікласнікаў. Як дапамагчы падлетку выбраць прафесію?

    студзень

    Класны кіраўнік Шубянок Н.У.

    6

    Правілы паводзін з падлеткамі: асаблівасці пераходнага ўзросту

    люты

    Педагог-псіхолог

    Голуб І.С.

    7

    Як дапамагчы дзіцяці ў перыяд падрыхтоўкі да экзаменаў?

    сакавік

    Класныя кіраўнікі Шубянок Н.У., Кавалева І.М.

    8

    Сямя як персанальнае мікраасяроддзе жыцця і развіцця дзіцяці. Маральныя і культурныя каштоўнасці сямі

    красавік

    Педагог сацыяльны Атрохава А.М.

    9

    Бяспека падлеткаў у сетцы Інтэрнет

    май

    Намеснік дырэктара па НВР Кажэўнікава І.А.

ПРИМЕРНАЯ ПРОГРАММА ПРОЕКТА «РОДИТЕЛЬСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ» 

ИНФОРМАЦИОННО-МЕТОДИЧЕСКИЕ МАТЕРИАЛЫ ДЛЯ ПРОВЕДЕНИЯ ЗАНЯТИЙ С РОДИТЕЛЯМИ

РЕКОМЕНДАЦИИ ПО РЕАЛИЗАЦИИ В УЧРЕЖДЕНИЯХ ОБЩЕГО СРЕДНЕГО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКАНСКОГО ПРОЕКТА «РОДИТЕЛЬСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ»

КАТАЛОГ МАТЕРИАЛОВ ДЛЯ ПРОВЕДЕНИЯ ЗАНЯТИЙ С РОДИТЕЛЯМИ В РАМКАХ РЕСПУБЛИКАНСКОГО ПРОЕКТА «РОДИТЕЛЬСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ» 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.