Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Загад “Аб арганізацыі работы школы ў шосты школьны дзень”

Дата: 28 января 2017 в 09:14, Обновлено 27 сентября в 10:11

Аб  арганізацыі работы школы

ў шосты школьны дзень

у 2024/2025 навучальным годзе

У адпаведнасці з главой 24 артыкулам 158 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі,  у мэтах удасканальвання работы ў шосты школьны дзень

ЗАГАДВАЮ:

  1. Устанавіць рэжым работы ў шосты школьны дзень:

Пачатак работы: 9.00

Заканчэнне работы: 13.00

2. Для вучняў І ступені навучання наведванне шостага школьнага дня здяйсняецца на добраахвотнай падставе.

3. Для вучняў ІІ – ІІІ ступені навучання арганізуецца правядзенне заняткаў па інтарэсах, спартыўных, фізкультурнааздараўленчых, культурна-масавых мерапрыемстваў, экскурсій, паходаў і інш.

4. Намесніку дырэктара па навучальна-выхаваўчай рабоце Кажэўнікавай І.А.:

4.1. распрацаваць план работы на суботу – да 02.09.2024;

4.2. афармляць і абнаўляць размяшчаць анонсы і асвятленне суботніх мерапрыемстваў на сайце школы, інфармацыйным стэндзе “Школьная субота” адпаведна патрабаванням – пастаянна;

4.3. арганізаваць работу ўсіх педагагічных работнікаў у рэжыме шасцідзённага школьнага тыдня – пастаянна.

5. Класным кіраўнікам:

5.1. трымаць пад кантролем наведванне вучнямі шостага школьнага дня – пастаянна;

5.2. наладзіць узаемадзеянне з сям’ёй па ўключэнні бацькоўскай грамадскасці ў арганізацыю шостага школьнага дня, прыцягненні законных прадстаўнікоў да работы ў спартыўнай зале, секцый, удзелу ў фізкультурна-аздараўленчых і культурна-масавых мерапрыемствах – пастаянна.

6. Педагогу сацыяльнаму Атрохавай А.М.:

6.1. трымаць пад кантролем занятасць у шосты школьны дзень вучняў, якія стаяць на ўсіх відах уліку – пастаянна;

6.2. забяспечыць кансультаванне для законных прадстаўнікоў па пытаннях выхавання дзяцей – згодна графіка.

7. Кантроль за выкананнем загада ўскласці на намесніка дырэктара па навучальна-выхаваўчай рабоце Кажэўнікаву І.А.

Дырэктар школы                                                       В.С. Цішкова

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.