Новости проекта
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Школьны музей

Дата: 27 февраля 2016 в 20:18, Обновлено 3 марта в 11:57

Характарыстыка этнаграфічнага музея  «СПАДЧЫНА» 

    Музей адкрыты на падставе загаду дырэктара  школы ад 03.09.1995  № 69. 

     Агульная плошча музейнага памяшкання – 20 м. кв. У музее прадстаўлены экспанаты, якія ўваходзяць у наступныя экспазіцыі:

1. Ткацтва сялян ХХ ст.

2. Вышыўка.

3. Бытавыя прылады сялян ХХ ст.

4. Грашовыя знакі розных краін.

5. Музычныя інструменты ХХ ст.

6. Капілка свят і абрадаў.

     Фондавая дзейнасць музея складае 100 адзінак, а таксама 23 дапаможных. Сярод найбольш каштоўных экспанатаў прадстаўлены жорны, патыфон, самавар, ступа з таўкачом, кросны, калаўрот з кудзеляю, куфэрак, канапа, вугальны прас, чоўны, матавіла, ліхтар, чаўнок, грашовыя знакі, 3 кнігі 1907 г.

       У этнаграфічным музеі пастаянна праводзяцца лекцыі, выставы, экскурсіі, выхаваўчыя мерапрыемствы.

       Метадычную дапамогу музею аказвае музей “Лёс салдата”, ДУА “РЦДТіК, музей “Народнай славы” г. Рагачоў.

     Прадметы этнаграфіі Беларускага краю маюць вялікую навукова- пазнаваўчую каштоўнасць. Для таго каб іх зберагчы, захаваць і прадставіць шырокаму колу насельніцтва, праводзіцца музеефіккацыя гэтых прадметаў. Яна уяўляе з сябе доўгатэрміновы працэс, які праводзіцца ў  некалькі этапаў.

     У фондзе музея знаходзіцца шмат этнаграфічных прадметаў, якія адлюстроўваюць побыт жыхароў рэгіёну ў розныя часы. Гэта мужчынскае і жаночае адзенне: святочнае і штодзённае; галаўныя ўборы: наміткі, чапцы, хусткі, капелюшы; абутак: лапці, боты. Ёсць тут і разнастайныя паясы – абавязковы элемент мужчынскага адзення, а таксама ўпрыгожанні – неад’емная  частка жаночага строю. У экспазіцыях багата ручнікоў са сваеасаблівымі ўзорамі розных колераў. У наяўнасці прадметы хатняга побыту, прылады працы, сталярных, цяслярскіх, кавальскіх інструментаў.

     У першым раздзеле нашага этнаграфічнага кутка сабраны прадметы хатняга ўжытку: ступа, каб таўчы крупы, драўляная дзежка, дзе ставілі рошчыну; печ, дзе выпякалі смачныя боханы хлеба; маслабойка, ў якой даўней білі масла; гліняны посуд – неабходныя рэчы ў гаспадарцы; лубка, сплеценая з лыка, таксама незамянімая служка гаспадару, які сеяў з яе збожжа на полі, і гаспадыні, якая складвала ў яе яйкі. Ёсць у нас і серп, без якога немагчыма было сабраць ураджай. З песнямі-зажынкамі пачыналі маладыя жнейкі працу. Сабраныя і звезеныя снапы звазілі на ток, дзе гаспадар браў цэп, якім малацілі жыта, авёс, ячмень.

  

     Прылады працы гаспадара – гэта саха, барана, сякера, малаток. Гаспадыніны прылады працы: прас, качалкі. Пасля мыцця і сушкі палатняная бялізна разгладжвалася валакам на качалцы, станавілася мяккаю і не губляла формы. Прас награваўся вуголлем, якое бралася з печы. Прасавалі адзенне святочнае,лепшае. А будзеннае  разгладжвалі   качалакай.  

         Таксама ёсць драўляныя ночвы, дзе раней мылі бялізну, яны ж служылі і калыскай для дзяцей.

     У леснічоўках, як і ў сялянскіх хатах, была патрэба зберагаць прадукты. Для захавання запасаў ежы выкарыстоўваліся кубел (кублец) для сала – драўляная вялікая пасудзіна з клёпак, кадушка з драўлянымі абручамі для захавання квашаных (салёных) гуркоў, для запаса мукі на хлеб.

     У музее маецца вялікая колькасць ткацкіх вырабаў, прыладаў ткацтва. Матэрыяламі для ткацтва служылі ільняныя, пяньковыя, суконныя ніткі.

      Воўну давал авечкі. Яе мылі, часалі потым пралі. З ільном было клопату больш. Яго ўручную ірвалі, абівалі і слалі, паднімалі, вязалі ў снапы і сушылі, мялі,трапалі,часалі. І толькі пася гэтага пралі.

     Калаўрот – галоўны  старадаўні станок для прадзення нітак. Прасніца, верацяно, берда – галоўная  частка кроснаў, якія з’явіліся на Беларусі ў ХVІІІ ст.

     Ручнікі належаць да розных відаў ткацтва: бранае, пераборнае, шматнітовае; вышытыя крыжыкам, наборам, насцілам, мярэжкай. Арнаментавыя яны па-рознаму: у некаторых пераважае геаметрычны арнамент у выглядзе ромбаў.

     Шмат таленавітых ткачых, вышывальшчыц ёсць у нашай мясцовасці. Адна з іх –  Швед Надзея Адамаўна, 1928 г.н., ткаць пачала у 15 год. Ткала не толькі па неабходнасці, па яе словам – гэта яё любімы занятак. Надзея Адамаўна валодае рознай тэхнікай ткацтва. У маладосці шмат вышывала. Яна пастаянны госць нашага музея.

     У нашым этнаграфічным музеі рукамі вучняў і настаўнікаў сабрана шматлікая калекцыя грашовых знакаў розных краін, частку якіх падырыў нам Аляксандр Фёдаравіч Патапаў – былы выпускнік нашай   школы,  вядомы  на Рагачоўшчыне краязнаўца.  Аляксандр Фёдаравіч шмат гадоў даследуе гісторыю сваіх родных мясцін, не шкадуючы ўласнага часу і грошай. Вынікам  працы ў гэтым напрамку стала з’яўленне  яго кніг “ВЫТОКІ. Станаўленне рэлігіёзных абшчын на Рагачоўшчыне”, якія сталі першай сур’ёзнай спробай сабраць і абагуліць архіўныя матэрыялы на гэтую тэму.

     Нягледзячы на пэўныя цяжкасці з арганізацыяй этнаграфічных экспедыцый і збору матэрыялаў, недахопу месца у памяшканні школы  мы правялі вялікую працу па захаванні матэрыяльнай і духоўнай культуры нашага краю.


Віртуальная экскурсія

Аглядная экскурсія

Бабулін куфэрак

Прадметы сялянскага побыту

Прадметы школьнага жыцця

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.